Новы год пачаўся з павялічэння колькасці пажараў



Новы год пачаўся з павелічэння колькасці пажараў і ахвяраў, – паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. За дзесяць дзён у краіне адбылося 145 побытавых пажараў у выніку якіх загінула 27 чалавек і 14 атрымалі цяжкія траўмы. Летась, за аналагічны перыяд, колькасць пацярпелых была ўдвая меншай.

Па словах ратавальніка Мікалая Новіка, ацяпляльны сезон захоўвае шмат пагрозаў:

– Зіма, таму пячное ацяпленне самая частая праблема, з-за чаго ўсе выезды. Мы праводзім прафілактычныя мерапрыемствы накіраваныя на папярэджанне, каб людзі былі больш пільныя. Ну і не пакідаць сыходзячы з дому абагравальныя прыборы ўключанымі.

Суразмоўца дадае, што акрамя пячнога ацяплення, небяспеку нясе празмернае выкарыстанне электрычных ацяпляльных прыладаў.

Беларускае Радыё Рацыя