Новы корпус рэактара для БелАЭС зачапіла аб чыгуначны слуп



Прадстаўнікі атамнай электрастанцыі ўпэўніваюць, што пашкоджанняў рэактару не выяўлена.

belaes-660x440

Тое, што 26 снежня корпус рэактара зачапіўся аб чыгуначны слуп, пацвердзілі на самой Беларускай АЭС, апублікаваўшы паведамленне:

«Падчас выканання манеўровых аперацыяў на станцыі Слаўнае Беларускай чыгункі адбылася нязначнае судакрананне ахоўнага металёвага транспартнага кажуха звышгабарытнага грузу, які перавозіцца (корпусу рэактара для АЭС»), аб апору кантактнай сеткі».

Пашкоджанняў на корпусе рэактара не выяўлена, груз ідзе далей паводле раскладу, сцвярджаюць на БелАЭС.

Змена тэрмінаў уводу атамнай станцыі звязана з інцыдэнтам, які здарыўся на будпляцоўцы 10 ліпеня. Падчас выпрабавальнай трэніровачнай устаноўкі корпуса рэактара 330-тонны агрэгат сарваўся і ўпаў з вышыні ад двух да чатырох метраў. Расейскі бок заявіў пра гатовасць замяніць пашкоджаны корпус.

Белсат