Новы рэктар Менскай духоўнай семінарыі



Свяшчэнны Сінод Беларускай праваслаўнай царквы прызначыў новым рэктарам Менскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах протаіерэя Віктара Васілевіча.

Да гэтай пасады Віктар Васілевіч выкладаў у семінарыі і выконваў абавязкі сакратара аддзялення завочнага навучання Менскай духоўнай семінарыі.

Віктар Васілевіч нарадзіўся ў Баранавічах у 1967 годзе. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут, Менскую духоўную семінарыі і Менскую духоўную акадэмію, кандыдат багаслоўя.

Свяшчэнны Сінод вызваліў ад абавязкаў Аляксандра Слесарава, які часова выконваў абавязкі рэктара семінарыі.

Беларускае Радыё Рацыя