Новы сусветны рэкорд выйгрышу ў латарэю – амаль 758 млн даляраў



Невядомы пакуль чалавек, які набыў квіток латарэі Powerball у Бостанскім прыгарадзе Уотэртаўн, выйграў галоўны прыз – 758,7 млн ​​даляраў.

Шчаслівец не толькі ўадначассе разбагацеў, але і ўсталяваў новы сусветны рэкорд: гэтак буйны выйгрыш на адзін латарэйны білет не выпадаў яшчэ ні разу, піша РБК.

Абсалютны рэкорд выйгрышу ў латарэю быў усталяваны ў ЗША ў студзені 2016 года, калі ў той жа Powerball быў сарваны джэкпот на агульную суму звыш 1,586 млрд даляраў. Аднак тады выйгрыш выпаў адразу на тры білеты і яго прыйшлося пароўну падзяліць паміж трыма сем’ямі.

Пераможца павінен будзе вырашыць, як менавіта атрымаць прыз, адразу ці па частках. Калі ён упэўнены ў сваёй будучыні, то можа выбраць варыянт з штогадовымі выплатамі на працягу 29 гадоў. У гэтым выпадку будуць выплачаныя ўсе 758,7 млн ​​даляраў, ды яшчэ з адсоткамі. Аднак калі грошы пераможцу патрэбныя адразу, сума выйгрышу істотна скароціцца – на рукі ён атрымае «усяго» 480,5 млн даляраў.

Менавіта такі варыянт аддалі перавагу пераможцы мінулага года, якія атрымалі ў выніку замест больш чым 1,5 млрд даляраў толькі 983,5 млн даляраў, па 327,8 млн долараў на кожны білет.

Удзельнікам латарэі Powerball прапануецца адгадаць шэсць лічбаў – пяць з 69 у першым блоку і яшчэ адну з 26 у другім. Джэкпот разыгрываецца толькі пры супадзенні ўсіх шасці лічбаў, шанцы на перамогу ацэньваюцца як адзін да 292,2 млн. У гэтым розыгрышы перамогу невядомаму шчасліўчыку прынеслі белыя шары з нумарамі 6, 7, 16, 23, 26 і чырвоны з нумарам 4.

Гульцам, якія адгадалі пяць лічбаў з першага блока, але не здолелі сарваць джэкпот, Powerball выплачвае больш сціплыя прызы. Напрыклад, па выніках цяперашняга розыгрышу на шэсць білетаў выпалі прызы ў 2 млн долараў, а на 34 білеты – па 1 млн даляраў.

ej.by