Новым галоўным рэдактарам «Камсамольскай праўды ў Беларусі» стаў Сяргей Трафілаў
Новым галоўным рэдактарам «Камсамольскай праўды ў Беларусі» стаў Сяргей Трафілаў. Некалі ён узначальваў газету «Культура».
Адыёзны расейскі прапагандыст Аляксандр Коц пакінуў пасаду, адпрацаваўшы кіраўніком «Камсамолкі» каля паўтара месяца.
Пасля выбараў беларуская «КП» прысвяціла некалькі выпускаў асвятленню падзей, якія адбыліся ў краіне. Некалькі нумароў выдання не былі надрукаваны па розных прычынах. Узніклі праблемы з іх продажам у кіёсках «Белсаюздруку» і з распаўсюджваннем па падпісцы праз «Белпошту».
