Новым начальнікам УСК па Гарадзенскай вобласці прызначаны Алег Шандаровіч



Аляксандр Лукашэнка прызначыў Алега Шандаровіча начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Гарадзенскай вобласці. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 17 ліпеня, паведамляецца на сайце СК.

Да гэтага прызначэння Шандаровіч працаваў у цэнтральным апараце Следчага камітэта на пасадзе начальніка галоўнага следчага ўпраўлення.

belapan.by