Новыя правілы перавозак пасажыраў таксі



Указ прэзідэнта пра некаторыя пытанні арганізацыі перавозак пасажыраў таксі ўступіў у сілу, а калектыўныя звароты таксістаў напярэдадні прыняцця ўказу засталіся без адказу. Указ быў прыняты без уліку пажаданняў саміх таксістаў, кажа актывіст па зборы подпісаў супраць такога рашэння Сяргей Верамеенка з Гародні.

– Зараз існуюць абмежаванні ў памерах аўтамабіля, па гадах эксплуатацыі, таксама дадатковае патрабаванне па камплектацыі аўтамабіля. Усё б гэта нічога, нават і гэта можна было б прыняць, калі б не адно “але”. Сёння існуюць занадта вялікія зазмытнёўкі на машыны. Купіць нават пяцігадовае аўто і прывесці сюды – гэта будзе занадта дорага. А купляць тое, што ў нас тут прадаецца… Прабачце, гэта не машына.

Міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі імкнецца абмежаваць узрост таксовак да васьмі год. Цяпер на рынку перавозак пасажыраў таксі задзейнічана 16 тысячаў аўтамабіляў. Як мяркуе Сяргей Верамеенка, такі ўказ зменшыць колькасць дробных перавозчыкаў. Таксама гэта павысіць колькасць неліцэнзаваных перавозчыкаў, якіх і цяпер у Гародні багата.

IMG_3916

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя