Новыя прысуды па „карагоднай” справе ў Берасці



Ад аднаго года пазбаўлення волі да двух гадоў „хіміі”. Такія прысуды вынесены ў Берасці пятай частцы абвінавачваемых па „карагоднай” справе за падзеі 13 верасня мінулага года:

– Разгляд справы адбываўся ў судзе Маскоўскага раёна горада Берасця. Два чалавекі, якія знаходзіліся пад вартай, былі адразу ж вызваленыя ў зале суда. Частка абвінавачваемых ужо прызнаная палітвязнямі.

Аляксандр Храпко па-ранейшаму знаходзіцца пад вартай, яму далі адзін год пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. Іллі Палхоўскаму прысуджана два гады „хіміі” з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Алена Лойка і Галіна Чыгунава – два гады хатняй „хіміі”. Андрэй Аніскевіч – 1 год і 6 месяцаў „хіміі”.

Па 1 году і 6 месяцаў хатняй „хіміі” прысуджана Ігару Вінакураву, Радзівону Мадушэўскаму, Андрэю Нямірскаму, Мікіце Увараву, Кацярыне Смірновай, Сафіі Нішт, Змітру Курганаву і Сяргею Ксянжуку.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце