Новыя прысуды судоў рэжыму



11 лістапада былі апублікаваны спіс людзей, якія знаходзяцца ў Жодзінскім ІЧУ. Усяго 553 прозвішчы, сярод іх:

Акцёр Аляксандр Ждановіч (Маляваныч) асуджаны на 9 сутак;

Дзесяціборац, сярэбраны прызёр Алімпіяды Андрэй Краўчанка і баксёр Іван Ганін асужданыя на 10 сутак;

Палітолаг Андрэй Ягораў, сябра Каардынацыйнай рады, асуджаны на 12 сутак;

Лацініст Алесь Жлутка асуджаны на 10 сутак.

«Міс Беларусь — 2008», экс-прэс-сакратара берасцейскага «Дынама» Вольгу Хіжынкову пакаралі 12 суткамі арышту. Вольгу затрымалі 8 лістапада падчас Маршу ў Мінску. Трое сутак яна правяла на Акрэсціна.

nashaniva.by