Новыя вызваленні ў «Справе патрыётаў»



З СІЗА № 1 у Менску працягваюць выпускаць затрыманых па «Справе патрыётаў». 

На волю ўжо выйшлі Іван Кавальчук, Андрэй Комлік-Ямацін, Дзмітрый Новік, Андрэй Дундукоў, Аляксей Абрамаў.

На «Валадарцы» застаюцца яшчэ 2 фігуранты «справы патрыётаў» — Віктар Мароз і Міраслаў Лазоўскі, арыштаваныя ў рамках так званай «справы патрыётаў», або справы «Белага легіёну», якіх абвінавацілі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў 25 сакавіка.