Новыя змены ў правілы выезду за мяжу праз наземныя пункты пропуску



Урад унёс змены ў правілы выезду за мяжу праз наземныя пункты пропуску. Змены тычацца тых, хто мае дазвол на жыхарства, пашпарт для пастаяннага пражывання за межамі краіны, ці іншы дакумент, які пацвярджае права на пастаяннае або часовае пражыванне за мяжой. Цяпер яны змогуць выязджаць з краіны адзін раз у тры месяцы, а не раз у паўгода, як раней. Тое ж самае тычыцца асоб, якія працуюць ці вучацца за мяжой, а таксама замежнікаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне ў Беларусі, пры выездзе ў краіну свайго грамадзянства.

Нагадаем, у снежні мінулага года выезд грамадзян праз наземныя пункты пропуску на агульных падставах быў зачынены. Перасякаць мяжу могуць толькі асобныя катэгорыі.