Нядзельная акцыя пратэсту ў Гародні



16.10. Затрыманых гарадзенцаў, а гэта каля 100 чалавек, трымаюць зараз у актавым зале Ленінскага РАУС на вуліцы Дубко. Сярод іх шмат дзяўчын. Ёсць людзі з пабітымі тварамі і паламанымі рукамі, якім міліцыянты не хочуць выклікаць хуткую дапамогу.

вуліца Горкага пасля „зачысткі”

15.52. У Гародні затрыманыя некалькі дзясяткаў чалавек. На вуліцы Горкага, дзе праходзіла акцыя, засталося яшчэ некалькі дзясяткаў. Яны скандуюць «Жыве Беларусь!», стоячы на тратуары, міма праязджаюць машыны сігналяць. Сілавікі з’ехалі.

15. 30. У Гродне пачаліся затрыманні. Да калоны пад’ехала некалькі аўтазакаў і аўтобусаў з сілавікамі. Людзі сталі разбягацца, іх хапаюць у дварах. Фактычна перакрытыя вуліцы Горкага, Каліноўскага, адбыўся хапун людзей з хваста калоны.

аўтазакі за Гарадзенскім гарвыканкамам

15.13. Міліцыя на пляцах. Але прапускаюць.

15.05. Затрымалі за бел-чырвона-белы сцяг.

У Гародні на вуліцы Савецкай сабралася, па ацэнцы журналіста TUT.BY, каля тысячы чалавек. Яны скандуюць «Жыве Беларусь!» і „Верым, можам, пераможам!», спяваюць песні і апладзіруюць. Як і ў папярэднія дні, плошча Леніна, дзе раней збіраліся пратэстоўцы, перакрытая, а на плошчы Савецкай у нядзелю разгарнулася сельскагаспадарчы кірмаш. Некалькі прылеглых вуліц перакрытыя, каля загарод стаяць супрацоўнікі праваахоўных органаў у поўным абмундзіраванні.

фота tut.by

Людзі рушылі па вуліцы Савецкай у бок плошчы Леніна.

13.04 Зарэчанская частка не перакрыта для пешаходаў і транспарту. Пакуль не заўважна людзей з нацыянальнай сімволікай. Міліцэйскія машыны дзяжураць у розных частках горада.

12.34. У Гародні на Савецкім пляцы агракірмаш.  Выступаюць спеўныя калектывы з Жытомлі і Абухава.

12.15. Два аўтазакі і машына з тэнтам, у якой людзі, паехалі на пачатак вул. Горкага.

12.05. Пакуль на цэнтральную плошчу Гародні ўвайсці можна.

Беларускае Радыё Рацыя

фота tut.by і Беларускага Радыё Рацыя