“Нёманскі фронт” прэзентавалі да 70-годдзя вызвалення Гародні



Дыскусія-прэзентацыя кнігі “Нёманскі фронт” адбылася ў гарадзенскай “Крызе”. Гарадзенскі гісторык Зміцер Люцік расказаў  пра свае новыя напрацоўкі па тэме баёў за Гародню летам 1944 года і яшчэ раз прадстаўляе сваю кнігу. Кніга была прэзентавана гарадзенцам ў год выхаду – ў 2012 годзе. Пра нагоду сённяшняй сустрэчы Зміцер распавёў Беларускаму Радыё Рацыя:

-Гэтае мерапрыемства – не прэзентацыя, а хутчэй размова пра падзеі, якія адбыліся 70 год таму. Менавіта раніцай 24-га ліпеня Гародня канчаткова была вызвалена савецкімі войскамі ад фашысцкіх захопнікаў. Аднак у нас лічыцца, што дзень вызвалення горада – 16 ліпеня. Шчыра кажучы, гэта не зусім зразумела. Але можна растлумачыць гэта тым, што ў савецкія часы ўся статыстыка падганялася, і трэба было як мага хутчэй “вызваляць” гарады.

Дыскусія прыцягнула ўвагу краязнаўцаў і гісторыкаў, а таксама да кнігі была дададзены новыя здымкі і хроніка часоў Другой сусветнай вайны.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Савелія Малчанава