Офіс Ціханоўскай, Каардынацыйная рада і НАК зрабілі заяву наконт рэферэндуму



У заяве, сярод іншага, адзначаецца, што «ў выніку паразы на выбарах Лукашэнка і ўся выканаўчая ўлада страціла сваю легітымнасьць, права прадстаўляць інтарэсы народу і прымаць палітычныя рашэнні ад яго імя. Ва ўмовах палітычных рэпрэсій само правядзенне рэфэрэндуму немагчымае: у краіне каля тысячы палітвязняў, амаль трыста ліквідаваных НДА, забаронена дзейнасць практычна ўсіх незалежных СМІ. Як вынік — адсутнічаюць магчымасьці для свабоднага абмеркавання прапанаваных паправак, выбарчыя камісіі фармуюцца непразрыста, а незалежнае назіранне за працэсам галасаваньня немагчымае».

Заяву падпісалі Святлана Ціханоўская, прадстаўніца Каардынацыйнай Рады Вольга Каралькова і кіраўнік Нацыянальнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка.

[manual_related_posts]