Офіс Ціханоўскай у Вільні распачаў канферэнцыю па рэфармаванні сістэмы адукацыі ў Беларусі



Офіс Святланы Ціханоўскай на базе Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту ў Вільні правёў першы дзень канферэнцыі «На шляху да рэформы сістэмы адукацыі ў Новай Беларусі».

Рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, прафесар Сяргей Ігнатаў падкрэсліў важнасць удзелу і ўлічвання вопыту Еўрапейскага ўніверсітэта:

Усе думаюць, што ў палітычнай рэформе і ў палітычным жыцці, самая небеспечная вобласць — энергетыка. На самой справа рэфармаванне сістэмы адукацыі і навукі вельмі цяжкая і вельмі небяспечная праца. Таму што адукацыя, калі пачынаецца працэс дэмакратызацыі краіны, пакуль усе там дамаўляюцца, адукацыя робіць першы крок і адукацыя ўваходзіць у кожны дом. Тыя, хто хоча падоўжыць уладу над вашай краінай, яны будуць змагацца за душы людзей праз сістэму адукацыі.

Зміцер Крук, эканаміст, эксперт BEROC, прадстаўнік платформы беларускай экспертнай супольнасці „Банк ідэй” лічыць, што думаць пра рэформы можна ўжо зараз:

– Рэформа адукацыі мае такі экзістэнцыйны характар. Усе іншыя, і эканамічныя, і сацыяльныя рэформы, яны могуць разглядацца як дадаткі, якія падпарадкаваныя рэформе адукацыі. Мы можам не толькі гаварыць, як будзе ў абстрактнай будучыні, але і паказваць і ўплываць ужо сёння. Эфектыўныя адукацыйныя праграмы, калі яны будуць створаны за мяжой, яны будуць адмысловай пуцяводнай зоркай для тых, хто знаходзіцца зараз у Беларусі. Беларусі патрэбны прыклад, штосьці накшталт беларускага Тайваня, на які можна арыентавацца. У сферы адукацыі, я думаю, мы зможам пабудаваць сапраўды штосьці накшталт беларускага Тайваня.

Паводле спікераў першага дня сустрэчы, абмеркаванне рэфармавання сістэмы адукцыі мусіць займець пастаянны характар. Сярод агучаных прапаноў – поўная аўтаномія ВНУ Беларусі і ўвядзенне рэйтынгаў для сістэмы вышэйшой школы.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]