Па дарогах у Гарадзенскай і Менскай абласцях пройдзе ваенная тэхніка
Год таму
Падчас мерапрыемстваў комплекснай праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці Узброеных Сіл па аўтадарогах рэспубліканскага значэння ў Гарадзенскай і Менскай вобласці 2 лютага будзе перамяшчацца колавая тэхніка.
Жыхароў населеных пунктаў і вадзіцеляў транспартных сродкаў просяць быць як мага больш уважлівымі пры перамяшчэнні ваеннай тэхнікі з улікам складаных умоў надвор’я.