Па крымінальнай справе за каментары ў сацсетках затрыманыя 136 чалавек
Як заявілі ў ведамстве, «знайшліся тыя, для каго бяда стала падставай для „хайпа”» і ў сетцы «сталі з’яўляцца каментары і відэаролікі, якія вылучаліся сваім цынізмам».
– Нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні прадстаўнікоў праваахоўных органаў аб дачы жорсткай і прынцыповай прававой ацэнкі па кожным такім факце, некаторых «каментатараў» гэта не спыніла, і яны, разлічваючы на ананімнасць і ўяўную беспакаранасць, працягнулі сваё цкаванне, абразы і знявагі ў сетцы Інтэрнэт.
Па крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 130 (Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці або розні па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады і яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, здзейсненае ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт) КК РБ, падазраванымі праходзяць 136 чалавек. Усе яны знаходзяцца пад вартай.
