Па справе Софʼі Сапегі прызналі пацярпелымі 223-х чалавек



Сваякі асуджанай грамадзянкі Расеі Софʼі Сапегі перадалі ў распараджэнне рэдакцыі Zerkalo.io рэзалютыўную частку прысуду.

З яе вынікае, што 78-мі з 223-х пацярпелых па справе, Сапега павінна выплаціць грашовую кампенсацыю маральнай шкоды. Яе агульная сума – на 167 500 рублёў.

Як ацэньвалі маральную шкоду ў кожным канкрэтным выпадку, невядома, але сумы адрозніваюцца, піша Zerkalo.io. Указана, што на пагашэнне грамадзянскіх іскаў Софʼі Сапезе адведзены адзін месяц.

Соф’ю Сапегу арыштавалі ў траўні 2021 года пасля прымусовай пасадкі самалёта ў Менску ўладамі Беларусі. Разам з ёй на борце рэйсу Атэны-Вільня знаходзіўся Раман Пратасевіч. У выніку Соф’і прысудзілі 6 гадоў калоніі. Яе ўзялі пад варту ў залі суда.

Соф’і Сапезе паставілі ў віну адміністраванне тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі», які ўлады прызналі экстрэмісцкім. 

[manual_related_posts]