Па ўсёй Беларусі ідзе мабілізацыя рэзервістаў



У Беларусі праходзіць незвычайна актыўны заклік рэзервістаў на зборы. Некаторыя эксперты звязваюць такую актыўнасць беларускага ваеннага ведамства з эскалацыяй грамадзянскай вайны ва Украіне. Гэта пацвердзіла і крыніца gazeta.ru ў Генеральным штабе. Аднак у афіцыйных паведамленнях Міністэрства абароны Беларусі аддае перавагу заяўляць пра пагрозу з боку НАТА.

У Менску пакуль зборы не праводзяцца, а ў рэгёнах ідуць больш чым інтэнсіўна. Вядома, напрыклад, што 58 рэзервістаў заклікалі з двух ваенкаматаў – Гарадзенскага гарадскога і Ваўкавыскага аб’яднанага – гэта можа азначаць, што па ўсёй краіне могуць быць закліканы каля 15 тысяч чалавек, пры тым што агульная колькасць узброеных сіл Беларусі складае каля 50 тысячаў жаўнераў. У ваенкаматах папярэджваюць: тых, каго не прызвалі на зборы цяпер, могуць выклікаць тэлефонным званком на працягу бліжэйшых двух месяцаў.