Па ўсёй краіне затрымалі каля 30-ці артапедаў-траўматолагаў



Як стала вядома “Нашай Ніве”, у мінулую пятніцу амаль адначасна ў розных рэгіёнах затрымалі тры дзясяткі артапедаў-траўматолагаў. Гэта большасць кіраўнікоў траўматалагічных аддзяленняў.

Яснасці наконт таго, што стала прычынай, пакуль няма. Але суразмоўцы выдання выказваюць здагадку, што гэта можа быць неяк звязана з пратэзаваннем суставаў — за мінулыя гады ў гэтай сферы назапасіліся праблемы.

Так, падчас кавіду, калі адмянілі планавыя аперацыі, закупкі пратэзаў амаль не праводзіліся — збольшага толькі для анкалагічных хворых, якія не могуць цярпець. З увозам імпарту таксама вялікія праблемы праз лагістыку і адмовы супрацоўнічаць і так далей.

Беларускае Радыё Рацыя