Па вуліцах Гародні прамаршыравала калона міліцыянтаў



Зборны батальён супрацоўнікаў унутраных справаў прайшоў маршам праз вуліцу Савецкую ў Гародні.

У суправаджэнні аркестра міліцыянты адзначылі свой прафесійны дзень. Наперадзе калоны праехала рарытэтнае аўто. Кіраваў калонай начальнік УУС Гарадзенскага аблвыканкаму генерал-маёр Вадзім Сіняўскі. Замыкалі калону аўтамабілі апошняга дзесяцігоддзя, якія цяпер на ўзбраенні органаў унутраных справаў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара