Пазасудовае пакаранне – забойства пад прыкрыццём дзяржавы



У фільме “Смяротнае пакаранне ў Беларусі” (2017 год) закранаецца праблема гвалтоўных выкраданняў і па-за судовых пакаранняў апанентаў улады.

Юры Захаранка, 1997 год, Чарнобыльскі Шлях, фота Уладзіміра Сапагова

Адзін з экспертаў, які фігуруе ў фільме, Раіса Міхайлоўская, старшыня Беларускага дакументацыйнага цэнтра, гаворыць: “У 1999-2000 гадах у Беларусі літаральна адзін за другім сталі знікаць апаненты ўлады. Экс-міністр унутраных справаў Юры Захаранка, віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Віктар Ганчар, вядомы бізнесовец Анатоль Красоўскі і журналіст Дзмітры Завадскі. І тая інфармацыя, якую мы маем, дакументы, сведчанні відавочцаў, дазваляюць нам сцвярджаць, што следам за знікненнем гэтых людзей яны павергліся па-за судоваму смяротнаму пакаранню. Гэта  незаконнае забойства пад прыкрыццём дзяржавы. У лістападзе 2000 года быў арыштаваны кіраўнік “эскадронаў смерці” , камандзір вайсковай часткі 32-14 Дзмітры Паўлічэнка быў арыштаваны і змешчаны ў СІЗА КГБ па загадзе старшыні Камітэту дзяржаўнай бяспекі Мацкевіча. Але як толькі пра гэта даведаўся прэзідэнт, па асабістым яго распараджэнні, Паўлічэнка быў вызвалены. А старшыня КДБ і Генеральны пракурор – Бажэлка, вызваленыя ад сваіх пасадаў. А з таго часу ўжо ніякага расследвання не праводзіцца. Усё. Толькі папяровая імітацыя. Нягледзячы на тое, што ёсць рашэнне Камітэту па правах чалавека па справе Анатоля Красоўскага, па справе Юрыя Захаранкі – па скарзе яго 93-гадовай маці. Але Рэспубліка Беларусь, на жаль, не выконвае ні гэтыя рашэнні, ні міжнародныя абавязацельствы, якія яна прыняла менавіта для вырашэння такога рода справаў. Па-за судовая пакаранні у Беларусі як інструмент барацьбы з іншадумствам існуе”.

Фільм “Гісторыя смяротнага пакарання ў Беларусі” зняты ў межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”.

Беларускае Радыё Рацыя           

[manual_related_posts]