Пачалася рэканструкцыя наваполацкага «Космасу»
У першыя дні лістапада ў Наваполацку пачалася рэканструкцыя будынка былога кінатэатра «Космас». Новыя ўладальнікі аб’екта пакуль захоўваюць інтрыгу і не раскрываюць інфармацыю пра яго будучыню.
Напачатку лістапада рабочыя прыступілі да рамонту фасада будынка: з касмічнага барэльефа змылі старую фарбу, падрыхтавалі новую плітку для тратуара.
У гандлёвым доме распавялі gorod214.by, што бліжэй да 1 снежня кіраўнік кампаніі Уладзімір Захараў падрабязна раскажа пра тое, што будзе з «Космасам» і іншымі будынкамі ў Наваполацку, набытымі «Стральцом».
Раней ішла гаворка пра тое, што «Космас» прапануюць у арэнду сталічнай сетцы кафэ «Гараж».
