Пачало працу новае беларускае „Koska.media”



Пачало працу новае беларускае медыя „Koska.media”.

Яно хоча стаць голасам беларусаў у рэгіёнах. Медыя стварылі былыя журналісты маладэчанскай „Рэгіянальнай газеты” Ігар Палынскі, Зоя Хруцкая і Настасся Уткіна, якія цяпер жывуць у Беластоку. „Koska.media” будзе расказваць пра адметнасці гарадоў і вёсак Беларусі, гісторыі пераследу беларусаў, будзе шукаць рашэнні рэгіянальных праблем. Назва „Коска” апелюе да выказвання Лукашэнкі пра „перагорнутую старонку”.

„Мы не перагортваем старонку, мы ставім коску”, – кажа Ігар Палынскі.

[manual_related_posts]