Пачалося размеркаванне аднакампанентнай прышчэпкі “Спутнік лайт”
У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі паведамляюць, што 1 мільён доз кітайскай вакцыны супраць COVID-19, якую краіна атрымала напачатку верасня, размеркавалі і ўжо перадалі ў рэгіёны. Цяпер ідзе размеркаванне аднакампанентнай прышчэпкі “Спутнік лайт”, апошняя вакцына, на думку лекара-лабаранта з Пінска Вадзіма Садоўскага, добра падыдзе тым, хто перахварэў:
„Вакцына у нас у наяўнасці, вакцыны дастаткова. Зараз паступае „Спутнік-лайт”. Усё роўна многія людзі самі праводзяць тэставанне на наяўнасць антыцелаў. Для тых, хто перахварэў, для тых якраз такая вакцына і прыдатная. Звычайна трэба вакцынавацца 2 разы, а гэтай можна аднаразова”.
У планах медыкаў – ставіць “Спутнік лайт” маладым асобам ва ўзросце ад 18-ці да 24-х гадоў.
Беларускае Радыё Рацыя
