Пачата новая справа супраць „ТУТ БАЙ МЕДЫА”
20 гадоў таму
Супраць „ТУТ БАЙ МЕДЫА” Следчы камітэт пачаў новую крымінальную справу. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале СК.
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у дачыненні да службовых асоб і работнікаў „ТУТ БАЙ МЕДЫА” і іншых асобаў распачата крымінальная справа паводле ч. 3 арт.130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, здзейсненае групай асоб.
