Пачаў працу летнік “За Еўрапейскую інтэграцыю Беларусі”



110Каля 30 беларускіх праваабаронцаў, грамадскіх актывістаў, гісторыкаў і мастакоў прыехала над Семяноўку. Пачаўся летнік “За Еўрапейскую інтэграцыю Беларусі”, які ладзі ць альянс “Грамадзянская Гарадзеншчына”. Падчас мерапрыемства пройдуць, між іншым, сустрэчы з беларускімі дзеячамі Падляшша. Усё гэта дзеля таго, каб навязаць больш цесную супрацу, як кажа Васіль Клімовіч – арганізатар летніка.

–  Мэта, ідэя была такая, каб зрабіць летнік і аб’яднаць гэтую суполку. Каб больш было інтэграцыі, камунікацыі, каб людзі знаёміліся, размаўлялі і развіваліся ў рамах гэтага летніка. Каб завязаць не толькі супрацу, але і сяброўства, планы на далейшую перспектыву. Каб аб’яднаць людзей.

Цягам двух тыдняў летніка пройдуць разнастайныя творчыя і адукацыйныя сустрэчы. Як падкрэсліваюць арганізатары, мерапрыемствы скіраваны на інтэграцыю грамадскіх актывістаў з абодвух бакоў мяжы.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота top-desktop.ru