Пачаўся месячнік бяспекі пры карыстанні газам



Па інфармацыі Міністэрства аховы здароўя,  штогод каля 2 тысяч чалавек у краіне памірае ў выніку атручвання. Лідар антырэйтынгу – атручванне алкаголем, а вось на другім месцы – атручванне побытавым газам. У сувязі з гэтым і з пачаткам ацяпляльнага сезону ў краіне аб’яўлены «Месячнік бяспекі пры карыстанні газам у побыце».

Па словах супрацоўніка аварыйнай газавай службы Мікалая Кунцэвіча, ёсць тры асноўныя моманты, на якія звяртаюць увагу адмыслоўцы:

– Мы больш акцэнтуем увагу на пытанні, якія тычацца правільнай эксплуатацыі газавых прыбораў, забеспячэння кантролю за станам дымавых, вентыляцыйных каналаў, а таксама на недапушчальнасць карыстацца прыборамі ў няспраўным стане і са скончаным тэрмінам эксплуатацыі.

У ходзе месячніка бяспекі пры карыстанні газам у побыце супрацоўнікі аварыйнай службы будуць правяраць не толькі прыватны сектар. Асаблівае хваляванне ў газавікоў выклікае той факт, што гаспадары не заўжды дапускаюць да агляду і не разумеюць сэнсу праверак.

Беларускае Радыё Рацыя