Пачаўся продаж квіткоў на цягнік Гародня – Кракаў
У Кракаў за 47 рублёў. Пачаты продаж праязных білетаў на цягнік Гародня – Кракаў, — паведамляе сайт Беларускай чыгункі. Гэты маршрут будзе абслугоўваць рухомы састаў польскага фарміравання. Цягнік мае курсіраваць штодня паміж Гародняй і Кракавам праз Варшаву, Беласток і Гамарню.
На 1 верасня цана праязнога дакумента ў адзін бок да Кузніцы складае 13,33 руб., да Беластока — 16,39 руб., да Варшавы – 34,31 руб., да Кракава — 46 рублёў 77 капеек.
