Фотакарэспандэнту Уладзю Грыдзіну прысудзілі 13 сутак



Журналіста Уладзя Грыдзіна асудзілі на 13 сутак адміністрацыйнага арышту. За тое, што нібыта не адкрываў дзверы міліцыянтам, якія прыйшлі да яго з ператрусам.

*****

У судзе Фрунзенскага раёну Менска разглядаюць справу Уладзя Грыдзіна паводле артыкулу 24.3 «Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў». Суддзя — Тацяна Палулех.

Фатографа абвінавачваюць у тым, што 4 лютага 2022 падчас правядзеньня ператрусу па вуліцы Ігнатоўскага ён нібыта «не падпарадкаваўся законным распараджэнням супрацоўніка ГАУС Менгарвыканкаму Сазонава, не пускаў у кватэру».

У міліцыянтаў была пастанова на правядзеньне ператрусу, выпісаная 24 студзеня. У матэрыялах справы таксама ляжыць пастанова на правядзенне ператрусу ў крымінальнай справе нумар 201 21 11 02 02. Гэтая вялікая справа, якая знаходзіцца ва ўпраўленні Следчага камітэту па Менску. Справа тычыцца «масавых беспарадкаў», у ёй каля тысячы падазраваных, паведамляе Радыё „Свабода”.

[manual_related_posts]