Пачаўся суд над “нашаніўцамі” Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко



Пачаўся суд над “нашаніўцамі” Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурко. Судовы працэс праходзіць у Заводскім раёне Менска.

Журналістаў вінавацяць па эканамічным артыкуле нібыта за аплату камунальных паслуг па тарыфах для фізічных, а не юрыдычных асоб. Максімальнае пакаранне — да пяці гадоў абмежавання альбо пазбаўлення свабоды.

Летась 8 ліпеня да чатырох супрацоўнікаў выдання, а таксама ў бухгалтэрыю “Нашай Нівы” прыйшлі з ператрусамі. У той жа дзень быў заблакаваны сайт. Разам з галоўным рэдактарам Ягорам Марціновічам і рэдактарам Андрэем Скурко на Акрэсціна забралі галоўную бухгалтарку Вольгу Раковіч і галоўнага рэдактара “Нашай гісторыі” Андрэя Дынько.

Вольгу адпусцілі праз восем сутак утрымлівання ў нечалавечых умовах. Андрэя — праз 13 сутак. А Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко так і не выйшлі, яны прызнаныя палітычнымі зняволенымі.

nashaniva.com