Пачаўся суд над палітзняволенай шматдзетнай маці Вольгай Залатар



У Менскім гарадскім судзе пачаўся судовы працэс над палітзняволенай маці пецярых дзяцей Вольгай Залатар, якую трымаюць пад вартай ужо 8 месяцаў.

У красавіку былы адвакат Залатар Андрэй Мачалаў заявіў, што падчас допытаў Вольгу білі, намагаючыся здабыць паролі ад тэлефона. За гэтую заяву адваката пазбавілі ліцэнзіі, піша ПЦ «Вясна».

Цяпер Залатар вінавацяць паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэкса: стварэнне экстрэмісцкага фармавання, арганізацыя і навучанне дзеянням, што груба парушаюць грамадскі парадак, пасобніцтва да арганізацыі дзеянняў.

Залатар пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі. Справу палітзняволенай разглядае суддзя Анастасія Папко, дзяржабвінавачанне падтрымлівае Жана Баранава

На судзе Вольга Залатар не прызнала віны ні па адным з артыкулаў.

Лік прызнаных палітвязняў у Беларусі набліжаецца ўжо да 900.

Беларускае Радыё Рацыя