Пачынаецца ажыятаж на беларуска-польскай мяжы



На берасцейскіх пунктах пропуску з Беларусі ў Польшчу ажыятаж. Пра гэта паведамляюць падарожнікі, якія спрабуюць набыць квіткі на цягнікі альбо аўтобусы, якія кіруюцца ў суседнюю краіну:

Ехаў з Гомеля. Калі прыехаў, то тут білетаў зусім не было. Білеты былі зарэзерваваныя ўжо за тыдзень да адпраўлення. Цудам атрымалася купіць білет на 4.45 да Тэрэспаля. Я думаю, гэта звязана з вялікімі выходнымі ў Беларусі, і беларусы папросту едуць у Польшчу па закупы.

Пагранічны камітэт Беларусі раней паведамляў, што напярэдадні вялікіх травеньскіх святаў плынь асобаў, якія перасякаюць беларускую мяжу ў кірунку Еўразвяза, павялічваецца ў некалькі разоў. Гэта звязана і з працяглымі выходнымі ў Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце