Пад Баранавічамі знайшлі бомбу часоў ІІ Сусветнай вайны
Бомбу часоў ІІ Сусветнай вайны знайшлі ў лесе ў Баранавіцкім раёне, паведамляе БелТА.
У дзяжурную часць Баранавіцкага РАУС паступіла паведамленне ад супрацоўнікаў газавай службы пра тое, што пры правядзенні земляных работ у лясным масіве каля вёскі Лясная знойдзена авіяцыйная бомба.
Спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы в/ч 7404 знішчылі небяспечную знаходку.
Фота Баранавіцкага РАУС
