Пад Барысавам перакуліўся аўтобус Менск-Масква



Недалёка ад Барысава 14 студзеня ў кювет перакуліўся пасажырскі аўтобус Volvo 9770h. У аварыі траўмы атрымаў 25-гадовы пасажыр, жыхар Менска.

Інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ўпраўлення Дзяржаўтаінспекцыі УУС Менаблвыканкама Сяргей Чабатароў распавёў:

Здарэнне адбылося каля дзевяці раніцы на 41 кіламетры аўтадарогі Слабада – Навасады. Аўтобусам кіраваў 30-гадовы менчанін, які ехаў у напрамку Барысава. Вадзіцель не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху, потым з’ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе перакуліўся.

Па словах Сяргея Чабатарова, у аварыі пацярпеў адзін чалавек – 25-гадовы пасажыр. Ён атрымаў пералом пляча і быў шпіталізаваны ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы.

mlyn.by