Пад Берасцем вучэнні беларускіх і расейскіх дэсантнікаў



Як паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, падчас БТВ беларускім і расейскім дэсантнікам трэба будзе сумесна вырашаць вучэбна-баявыя задачы па ажыццяўленні маршу ў прызначаны раён пад прыкрыццём паветрана-пошукавай штурмавой групы, дэсантаванне ротнай тактычнай групы з верталётаў Мі-8, блакаванні і знішчэнні незаконнага ўзброенага фармавання ўмоўнага праціўніка ў розных умовах абстаноўкі.

У вучэннях задзейнічана каля 500 вайскоўцаў, больш за 50 адзінак ваеннай, спецыяльнай і аўтамабільнай тэхнікі, а таксама авіяцыйная тэхніка.

БелаПАН

Фота sputnik.by