Пад Гародняй Хэлоўін адзначаць у старым млыне



Хэлоўін адбудзецца ў старым млыне, які пабудаваны напрыканцы ХІХ стагоддзя і магчыма будзе ўнесены ў спіс помнікаў. Гарадзенская моладзь з’язджаецца сюды, каб адчуць атмасферу змрочнага свята.

Кажа адна з арганізатарак мерапрыемства Дыяна:

– Мерапрыемства штогадовае і праводзіцца напрацягу пяці гадоў. У першую чаргу яно накіравана на актыўную публіку, прадстаўнікоў інтэрнэт-супольнасцяў, форумаў, аматараў экстрымальных, актыўных гульняў.

Раней на святкаванне неаднаразова завітвалі супрацоўнікі міліцыі і МНС, але не заміналі правядзенню мерапрыемства.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня