Пад Гомелем пахавалі бацьку Героя Украіны Міхася Жызнеўскага



Развіталіся з Жызнеўскім-старэйшым родныя, грамадскія актывісты і палітыкі. Пахаванне прайшло на могілках каля вёскі Сцяг Працы Гомельскага раёна.

Грамадскі дзеяч Уладзімір Кацора заўважае, што беларуская грамадскасць не пакідае сям’ю Жызнеўскіх.

– Вядома, што найбольш зрабіла ўкраінская дзяржава. Бацькі былі падтрыманыя матэрыяльна пажыццёвай пенсіяй. Беларуская дзяржава наогул нічога не зрабіла ні на якім узроўні – ні на мясцовым, гомельскія, ні на рэспубліканскім. З боку беларускай грамадзянскай супольнасці, канешне, падтрымка была, ёсць і будзе далей. Што мы таксама назіраем на пахаванні бацькі Міхася.

Міхаіла Жызнеўскага-старэйшага не стала 8 красавіка, на свята Вялікдзень. У 2014 годзе ён страціў сына Міхася падчас падзеяў на Майдане ў Кіеве.

Беларускае Радыё Рацыя