Пад Гомелем перапахавалі парэшткі 69 чалавек



У вёсцы пад Гомелем перапахавалі парэшткі 69 вайскоўцаў, якія праляжалі ў зямлі з наступальнай аперацыі 1943 года. Салдаты і афіцэры Чырвонай арміі знайшлі спачын у брацкай магіле вёскі Старыя Дзятлавічы Гомельскага раёна. З усіх знойдзеных вайскоўцаў удалося ідэнтыфікаваць асобу толькі аднаго афіцэра – танкіста Давіда Лянда. Імя 23-гадовага ўраджэнца Расеі змог устанавіць валанцёр Мікалай Басянкоў.

 

Кажа Мікалай Басянкоў:

– У лесе была знойдзеная пірамідка з зорачкай. Стаяла адзінокая сем гадоў. Відаць, невядомы чалавек знайшоў гэтага Лянда. Але іншыя людзі, якія праходзілі каля гэтай пірамідкі (грыбнікі, мясцовыя людзі), ніяк не рэагавалі. Бо столькі гадоў ён ляжаў і лічыўся невядомым. Я ўбачыў гэтую пірамідку і прыняў адпаведныя меры. Існуе ўпраўленне па ўвекавечванні. Звязваюся з імі. Афармляем інфармацыйны ліст. Робім ускрыццё магілы з 52-м батальёнам. І вось Давід Лянд цяпер тут.

У жалобным мітынгу ўзялі ўдзел прадстаўнікі трох канфесій: праваслаўнай царквы, іўдзеі і мусульмане.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель