Пад цягнік «Гродна-Баранавічы» трапіла «Волга»



Страшная аварыя адбылася днём 3 ліпеня ў Слоніме. На чыгуначным пераездзе пры выездзе з вуліцы Пушкіна аўтамабіль «ВолгаГаз-3110», за рулём якога быў 63-гадовы мужчына, сутыкнуўся з цягніком “Гродна-Баранавічы”.

Аўтамабіль выехаў на чыгуначныя рэйкі якраз тады, калі рухаўся цягнік. Цягнік на хуткасці працягнуў аўтамабіль па рэйках яшчэ 500 метраў. Кіроўца загінуў на месцы, а двое пасажыраў трапілі ў рэанімацыю Слонімскай бальніцы.

Абставіны аварыі высвятляюцца. Рух цягнікоў быў спынены на паўтары гадзіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Вконтакте