Пад Варшавай у ДТЗ загінуў беларускі палітуцякач Сяргей Лаўрушчык



Сёння каля Варшавы ў дарожна-транспартным здарэнні загінуў 59-гадовы Сяргей Лаўрушчык. Ён быў стваральнікам прыватнага гістарычнага музею ў Наваградку. Пасля пераследу міліцыі Сяргей мусіў уцякаць з Беларусі. Спачатку быў у Кіеве, затым перабраўся ў Варшаву. Там уладкаваўся на працу.

Варшаўскае выданьне піша, што здарэнне адбылося каля 11 гадзіны 16 лютага. Сутыкнуліся два грузавікі і адзін мікрааўтобус. У выніку ДТЗ загінуў кіроўца маршруткі. Гэта быў Сяргей Лаўрушчык.

У Беларусі ў Сяргея засталася сям’я. Цяпер вырашаецца пытанне аб пахаванні.

Фота: svaboda.org

[manual_related_posts]