Падарункі лекарам ад Парку высокіх тэхналогій



Колькасць выяўленых захварэўшых на Covid-19 у Беларусі за суткі склала 625 чалавек. Колькасць актуальных заражаных за суткі знізілася. Але гэта тычыцца толькі зарэгістраваных выпадкаў.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

– Менскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі будзе праводзіць платнае лабараторнае тэставанне на COVID-19 гараджанам, якія выязджаюць за межы Беларусі ў краіны, дзе патрабуецца афіцыйнае пацвярджэнне адсутнасці інфекцыі COVID-19.

Міністэрства адукацыі зацвердзіла правядзенне іспытаў у ВНУ ў вуснай форме праз дыстанцыяванне па часе з мэтай прадухілення збору вялікай колькасці абітурыентаў ў адным памяшканні. Пры гэтым абавязковымі з`яўляецца выкарыстанне вялікіх аўдыторый, антысептыкаў і масак.

Напярэдадні Дня медычнага работніка адзін з рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогій уручыў падарункі для кожнага супрацоўніка 6-й гарадской клінічнай лякарні ў Менску.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота https://minsknews.by/