Падчас дэсантавання ў Шумлінскім раёне ледзь не загінуў дэсантнік



„Сёння ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці ў рамках выканання вучэбна-баявых задач у ходзе тактычнага вучэння з 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадай падчас правядзення дэсантавання з самалёта Іл-76МД ваеннаслужачы дэсантна-штурмавой роты 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады гвардыі радавы Дзмітрый Страчук выратаваў жыццё свайму таварышу гвардыі радавому Яўгену Жарскаму”, — паведамляе Міністэрства абароны Беларусі.

Паводле інфармацыі Мінабароны, на вышыні каля 80 метраў у выніку рэзкага парыву ветру адбылося сыходжанне парашутыстаў. У радавога Яўгена Жарскага згас купал. Дзмітрый Страчук у гэтай няштатнай сітуацыі зафіксаваў рукамі згаслы асноўны купал парашута таварыша, і яны паспяхова прызямліліся.

„Камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл генерал-маёр Вадзім Дзенісенка высока ацаніў прафесійныя дзеянні вайскоўца”, — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Там нагадалі, што падобны да гэтага выпадак адбыўся ў 2004 годзе. Ваеннаслужачы 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння радавы Уладзімір Цішкевіч падчас вучэбна-трэніровачных заняткаў пры ажыццяўленні скачкоў з парашутам таксама выратаваў жыццё свайму таварышу. Указам прэзідэнта Цішкевіч быў узнагароджаны медалём „За адвагу”.

belapan.by