Падчас пратэстаў у Казахстане загінулі 225 чалавек




У пратэстах і беспарадках у Казахстане загінулі 225 чалавек, у тым ліку мірныя жыхары і сілавікі. Пра гэта заявілі начальнік службы крымінальнага пераследу Генпракуратуры Серык Шалабаеў і дырэктар дэпартамента па сувязях з грамадскасцю Мінздароўя Асель Артакшынаваперадае Sputnik Казахстан.

З агульнай колькасці загінулых 19 — праваахоўнікі, удакладнілі яны. У пратэстах пацярпелі 4578 чалавек, агульная колькасць удзельнікаў пагромаў – больш за 20 тыс., удакладнілі ў Генпракуратуры. Усяго было заведзена 546 крымінальных спраў.

[manual_related_posts]