Падчас разгону Дня Волі траўмаваная акторка Яна Русакевіч



Падчас разгону Дня Волі ў Менску 25 сакавіка чэрапна-мазгавую траўму атрымала акторка „Свабоднага тэатра” Яна Русакевіч. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў актор Раман Падаляка:

– Акторка „Свабоднага тэатра” Яна Русакевіч, якая таксама працавала ў Купалаўскім, ляжыць у бальніцы з ЧМТ. 25 сакавіка шуняўка ў штацкім ударыў яе па галаве, калі яна стаяла і размаўляла з людзьмі. З днём тэатра!

Беларускае Радыё Рацыя