Падчас скачка з парашутам загінуў афіцэр
Пры скачку з парашутам загінуў афіцэр сіл спецыяльных аперацый, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
Трагедыя здарылася пры правядзенні планавых скачкоў з парашутам. З-за рэзкай змены кірунку ветру ў прыземным слоі ў маёра Яўгена Салавейкі адбылося гашэнне купала парашута. У выніку афіцэр атрымаў траўмы, несумяшчальныя з жыццём.
Для высвятлення ўсіх абставінаў здарэння на месцы працуе камісія Міністэрства абароны.
Ваеннае ведамства выказвае спачуванні родным і блізкім загінулага і акажа ім усю неабходную дапамогу. БелаПАН
