Падчас тэракту ў метро Пецярбурга пацярпеў грамадзянін Беларусі



Падчас тэракту ў метро Санкт-Пецярбурга 3 красавіка пацярпеў грамадзянін Беларусі. Яму зрабілі аперацыю, пагрозы жыццю няма. Пра гэта паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

«Па дадзеных аддзялення пасольства ў Пецярбургу, грамадзяніну Беларусі, пацярпеламу ў выніку выбуху ў метро, зробленая аперацыя, пагрозы жыццю няма, стан сярэдняй ступені цяжкасці», — распавялі ў ведамстве.

Там таксама паведамілі, што сваякоў пацярпелага беларуса апавясцілі.

Узрост і іншыя абставіны пра асобу пацярпелага грамадзяніна Беларусі не выдаюцца.

Тым часам МНС Расеі апублікаваў спіс пацярпелых

У выніку тэракту ў метро Санкт-Пецярбурга загінулі як мінімум 11 чалавек, яшчэ 51 атрымаў траўмы.

Tut.by