Падчас здарэння з батутамі ў Александрыі пацярпелі сем чалавек



„На жаль, святы [там праходзіць свята “Александрыя збірае сяброў– НЧ] ніколі не праходзяць без інцыдэнтаў. Сёння горача, перыядычна паднімаюцца парывы ветру (…). Нечаканым інцыдэнтам стала тое, што падняло ветрам некалькі батутаў”,– распавёў БелТА галоўны доктар Магілёўшчыны Аляксандр Старавойтаў.

„Больш дасталася бацькам, якія суправаджалі дзяцей і знаходзіліся побач. Па дапамогу звярнуліся і дзеці, і дарослыя. Для таго каб нічога не выпусціць, усе былі абследаваны ў Шклоўскай ЦРБ. Усім аказана неабходная дапамога, усе адпушчаныя дадому.

У адной дзяўчынкі пад пытаннем пералом – для ўдакладнення дыягназу яна была накіраваная на камп’ютарную тамаграфію. Санітарным транспартам яе павезлі ў Магілёўскую дзіцячую бальніцу”, — адзначыў Аляксандр Старавойтаў.

novychas.by