Падрабязнасці выбуху каля Жлобіна



У дзённыя гадзіны 10 сакавіка ў Жлобінскім раёне на тэрыторыі аднаго з сельгаспрадпрыемстваў адбыўся выбух. Як высветлілі следчыя, двое рабочых вырашылі вырабіць кувалду з невядомага прадмета, які яны знайшлі раней.

Працавалі ў адным з цэхаў прадпрыемства. Калі выкарысталі зварачны апарат, адбыўся выбух. 51-гадовы зваршчык ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння, паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.

Мяркуецца, што невядомы прадмет, з якога спрабавалі зрабіць кувалду, з’яўляўся фрагментам боепрыпасу.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота СК