Падышлі да заканчэння грамадскія абмеркаванні генплану Воршы



Грамадскія абмеркаванні генеральнага плану Воршы падышлі да заканчэння. Засталіся толькі слуханні па Стратэгічнай экалагічнай ацэнцы. А потым наступіць стадыя дзяржаўных экспертызаў.

Фармальна ўлады ўжылі неабходныя працэдуры паводле цяперашняга заканадаўства, але іх выкананне паказвала на тое, што ніхто не зацікаўлены ў рацыянальных прапановах. Чаго вартая хаця б выстава праекту ў будынку Аршанскага райвыканкама, дзе была паказаная толькі адна схема, кажа грамадскі актывіст Віктар Міхасёў.

– Можна было б жыхарам і грамадскім актывістам шмат прапаноў падаць. Але пытанне ў тым, што найперш патрэбная кансультацыя са спецыялістамі, трэба рыхтаваць прафесійна і якасна прапановы. Чаго, на жаль, фактычна немагчыма, бо складана знайсці спецыялістаў, атрымаць доступ да матэрыялаў. Напрыклад, выстава, якая праводзілася ў гарвыканкаме, прадстаўляла сабой проста карту заніравання. Другіх падрабязных матэрыялаў па генеральным плане прыкладзена не было.

Аднак Віктар Міхасёў не здымае і віны з жыхароў Воршы і Барані. На грамадскіх абмеркаваннях прысутнічалі лічаныя людзі, што часцяком дае чыноўнікам падставы крэсліць планы як ім таго хочацца.

Цалкам  размову слухайце ў далучаным файле:

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя